БЕЛ Ł РУС

Тайланд з 1 мая ўводзіць новаўвядзенне для тых, хто ўязджае. Што трэба ведаць беларускім турыстам

21.04.2025 / 14:49

Nashaniva.com

Тайланд з 1 мая ўводзіць новае патрабаванне для замежных турыстаў: яны павінны запоўніць лічбавую карту прыбыцця TDAC (Thailand Digital Arrival Card), піша БелТА.

Фота: vecteezy.com

Патрабаванне датычыцца тых, хто ўязджае з 1 мая 2025 года на ўсіх відах транспарту — наземным, паветраным і марскім.

«Карта з'яўляецца абавязковай да запаўнення і не з'яўляецца візай, — адзначылі ў ганаровым консульстве Тайланда ў Беларусі. — Патрабаванні да адкрыцця электроннай візы і візы па прылёце застаюцца без змяненняў».

Каб падаць лічбавую карту, турысту неабходна за 3 дні да прыбыцця ў Тайланд, уключаючы дату прыбыцця, зайсці на сайт Іміграцыйнага бюро Тайланда і запоўніць там неабходную форму. У ёй патрабуецца пазначыць наступную інфармацыю: пашпартныя дадзеныя, звесткі аб паездцы, інфармацыю пра стан здароўя.

«Пасля паспяховага запаўнення лічбавай формы неабходна адправіць сваю заяўку, спампаваць карту TDAC і захаваць яе або раздрукаваць для прад'яўлення іміграцыйнаму супрацоўніку па прыбыцці ў Тайланд», — расказалі ў ганаровым консульстве краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула