БЕЛ Ł РУС

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі мужчыну на машыне са змененым VIN-нумарам

21.04.2025 / 18:1

Nashaniva.com

Пры ўездзе з Літвы ў Беларусь праз пункт пропуску «Каменны Лог» 20 красавіка з-за праблем з транспартным сродкам затрымалі грамадзяніна Беларусі, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

Паводле інфармацыі ведамства, памежны нарад вызначыў, што ідэнтыфікацыйны нумар кузава мікрааўтобуса «Фольксваген», на якім ехаў мужчына, «мае прыкметы змены».

Апублікаваныя Дзяржпагранкамітэтам фатаграфіі сведчаць, што на мікрааўтобусе былі рэгістрацыйныя нумарныя знакі Казахстана.

Кіроўца паведаміў, што «машыну пераганяў праз мяжу па просьбе знаёмага і павінен быў пакінуць яе на паркоўцы». Каму належыць транспарт, мужчына, як ён сцвярджае, не ведаў, гэтак жа сама не здагадваўся ён і пра праблемы з VIN-нумарам.

Цяпер мікрааўтобус канфіскаваны памежнікамі, у дачыненні да кіроўцы распачатая праверка.

Чытайце таксама:

Літоўскім памежнікам паўгода таму дазволілі страляць па метэазондах з беларускай кантрабандай, але тыя пакуль ні разу не стралялі

Кіраўнік МУС Польшчы выключыў адкрыццё пунктаў пропуску да змены палітыкі беларускіх уладаў

Польшча паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

Каментары да артыкула