Свет11

Польшча паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

Пяць назіральных вышак вышынёй па 70 метраў паставяць на польска-беларускай мяжы ў дадатак да наяўнага электроннага бар'ера, заявіў у інтэрв'ю агенцтву РАР прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы Анджэй Южвяк.

На мяжы Польшчы і Беларусі. Фота: Ansgar Haase picture alliance via Getty Images

Паводле слоў чыноўніка, мантаж збудаванняў у Падляшскім ваяводстве каля рэк Свіслач і Крынічка працягнецца да снежня гэтага года. Кошт праекта складае каля 47 мільёнаў злотых (каля 11,75 мільёна даляраў).

На 70-метровых вышках паставяць сучасныя оптыка-электронныя прыборы назірання і розныя тыпы камер, прадугледжана таксама начное асвятленне мясцовасці пад аховай.

«Выбару гэтых месцаў папярэднічаў скрупулёзны аналіз, падчас якога ўлічваліся ў тым ліку ўмовы рэльефу мясцовасці, прававы статус аб'екта, патэнцыйная далёкасць назірання і размяшчэнне вышак у дачыненні адна да адной такім чынам, каб ахапіць відэаназіраннем максімальную тэрыторыю», — сказаў Анджэй Юзвяк.

Ён таксама адзначыў, што другая запланаваная на польска-беларускай мяжы частка работ — рэканструкцыя тэхнічнай дарогі, якая праходзіць уздоўж сталёвага плота. Яе збіраюцца заасфальтаваць.

Каментары1

  • Arkadź Ćwikiewič
    18.04.2025
    спазьніліся вы на 109 гадкоу́

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць