Белчыгунка прапанавала Літве, Польшчы і Латвіі аднавіць чыгуначнае злучэнне
Гэта было зроблена падчас пасяджэння Канферэнцыі генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгуначных адміністрацый Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак у Варшаве, у якім брала ўдзел і беларуская дэлегацыя.
Літоўскія цягнікі на вакзале ў Вільні
«У ходзе Пленарнага пасяджэння Беларуская чыгунка звярнулася да членаў Канферэнцыі генеральных дырэктараў АСЧК ад Літоўскай Рэспублікі (завочна), Латвійскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча з прапановай аб аднаўленні прамога пасажырскага злучэння Беларусь — Літва, Беларусь — Латвія, Беларусь — Польшча», — гаворыцца ў паведамленні Белчыгункі.
Пасажырскае чыгуначнае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай, Літвой і Латвіяй было прыпынена падчас кавіду ў сакавіку 2020 года, а потым не аднавілася з-за санкцый.