БЕЛ Ł РУС

Адбываецца дэтанацыя боепрыпасаў на складзе расійскай арміі ва Уладзімірскай вобласці

22.04.2025 / 16:58

Nashaniva.com

Імаверна, гэта вынік удару, нанесенага УСУ па вайсковым складзе, размешчаным у Кіржачскім раёне Уладзімірскай вобласці.

Скрыншот з відэа

У мясцовых каналах і пабліках з'явіліся відэа дыму з месца выбуху. Тэлеграм-канал «Осторожно, новости» сцвярджае, што людзей эвакуююць з пасёлка Барсава і адзначае, што побач знаходзіцца арсенал ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны Расіі. Траса з боку Масквы ў Кіржач перакрытая.

Украінскі канал Exilenova+ таксама сцвярджае, што выбух адбыўся ў 51-м арсенале Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны, які, паводле звестак канала, удзельнічаў у ланцужку паставак вайсковых грузаў з Беларусі.

Па словах губернатара Уладзімірскай вобласці Аляксандра Аўдзеева, на месцы працуюць адказныя службы.

«Магутны выбух у пасёлку Барсава ва Уладзімірскай вобласці. Прычыны ўдакладняюцца. У неба падымаецца слуп густога дыму, да месца едуць оперслужбы», — заявіў ён.

Больш падрабязную інфармацыю ён паабяцаў паведаміць пазней.

Чытайце таксама:

Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён

Украінскія дроны атакавалі расійскую вайсковую часць, якую абвінавачваюць ва ўдары па Сумах

Ракета «Барс»: што вядома пра новую ўкраінскую распрацоўку і ў чым яе галоўная перавага

«Цэнтр Масквы стаў ваеннай цэллю». Расійскае дзяржаўнае СМІ расказала, як аператар дрона атакуе Украіну з «Масква-Сіці»

Каментары да артыкула