На чыгуначным вакзале ў Мінску паставілі аптэку-робата
На цокальным паверсе чыгуначнага вакзала ў Мінску паставілі першую ў Беларусі аўтаматызаваную аптэку, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Фота: Мінздароўя
Аўтаматызаваная аптэка — гэта закрыты куб, унутры якога знаходзяцца стэлажы з лекавымі сродкамі. Пакупніку дастаткова ўвесці назву прэпарата на сэнсарным экране, прыкласці пашпарт і аплаціць. Сканаванне пашпарта неабходнае для пацвярджэння, што пакупніку споўнілася 14 гадоў. Пасля таго робат выбірае патрэбны прэпарат і перадае яго ў акенца выдачы.
У асартыменце робата-аптэкі будуць каля 300 безрэцэптурных лекаў айчыннай вытворчасці, для захоўвання якіх падтрымліваецца аптымальная тэмпература. Адзначаецца, што ў перспектыве аптэчныя робаты змогуць выдаваць прэпараты па электронных рэцэптах.
Аўтаматызаваная аптэка створаная гомельскім прадпрыемствам Eday Robotics, якое спецыялізуецца на комплекснай аўтаматызацыі розных вытворчасцяў.
Чытайце таксама:
Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на красавіцкія і майскія святы
Заблакавалі фэйкавыя сайты, якія маскіраваліся пад сетку аптэк «Добрыя лекі»
Пінчук самастойна запаўняў рэцэптурныя бланкі і купляў прэпараты
У Беларусі з’явіўся сэрвіс дастаўкі лекаў. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме
У Беларусі запусцілі тэсціраванне сэрвісу анлайн-заказу лекаў і БАДаў
Дзяржаўная сетка аптэк «Фармацыя» прапаноўвае ўсім, каму больш за 30 гадоў, выкінуць Apple Watch