БЕЛ Ł РУС

У індыйскім Кашміры ўзброеныя баевікі напалі на турыстаў, дзясяткі загінулых і параненых

22.04.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Узброеныя баевікі адкрылі агонь па турыстах на курорце ў кантраляваным Індыяй Кашміры. Паводле апошніх звестак, загінулі 24 чалавекі. Дзясяткі людзей параненыя, многія з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, піша Euronews.

Фота: AP Photo/Dar Yasin

У паліцыі паведамілі, што прынамсі чацвёра зламыснікаў адкрылі агонь па дзясятках турыстаў з блізкай адлегласці. Целы загінулых знойдзеныя на лузе Байсаран, размешчаным за пяць кіламетраў ад курортнага горада Пахалгам у гэтым здаўна спрэчным паміж Індыяй і Пакістанам рэгіёне. За дзясяткі гадоў канфлікту тут загінулі дзясяткі тысяч мірных жыхароў, паўстанцаў і вайскоўцаў.

Улады Індыі назвалі тое, што адбылося, тэрарыстычнай атакай і ўсклалі адказнасць за яе на баевікоў, якія змагаюцца супраць індыйскага кіравання.

«Гэты напад нашмат маштабнейшы, чым усё, што мы бачылі ў апошнія гады, накіраванае супраць мірных жыхароў», — заявіў Амар Абдулах, вышэйшая службовая асоба рэгіёну.

Паліцыя вядзе пошукі тых, хто нападаў, пакуль што заяў пра прыняцце на сябе адказнасці не было.

Мірвайз Умар Фарук, адзін з галоўных лідараў кашмірскага супраціву, назваў расстрэл людзей «баязлівым нападам на турыстаў». Паводле яго слоў, «такі гвалт непрымальны і супярэчыць этыцы Кашміра, які прымае гасцей з любоўю і цяплом».

Чытайце таксама:

У выніку пажару на судне на рацэ Конга загінулі каля 150 чалавек

Вэнс прыбыў у Дэлі абмеркаваць з Модзі тарыфы і гандлёвую здзелку. У Індыі візіту радыя не ўсе

Навошта Лукашэнку спатрэбіліся 150 тысяч пакістанцаў?

Каментары да артыкула