БЕЛ Ł РУС

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

23.04.2025 / 10:20

Nashaniva.com

Два гады таму Віталя Бычкова асудзілі за «гвалт або пагрозу гвалту да міліцыянта» і пасля гэтага дадалі ў спіс «экстрэмістаў».

Віталь Бычкоў. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Віталю Бычкову было 44 гады. Родам ён з пасёлка Колас Быхаўскага раёна, які пазней далучылі да Быхава. Калі меркаваць на сацсетках і расійскіх базах, перыядычна ездзіў працаваць у Расію па розных рабочых спецыяльнасцях.

У 2022 годзе у судзе Быхаўскага раёна Бычкова асудзілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса — «гвалт або пагроза гвалта ў дачыненні да міліцыянта». Не кожная такая справа звязаная з палітыкай. Аднак пасля суда сілавікі палічылі патрэбным дадаць Бычкова ў спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Фігуранты побытавых крымінальных спраў — калі, напрыклад, нейкі чалавек сп'яну штурхануў участковага, — у гэты спіс не трапляюць.

Прысуд Бычкову невядомы, як і акалічнасці справы. У той час большасць палітычных крымінальных спраў па гэтым артыкуле звязаная з каментарамі ў сацсетках і месенджарах.

У спісе экстрэмістаў Бычкоў атрымаў пазнаку «адбывае пакаранне». Гэта азначае, што яму маглі прысудзіць тэрмін у калоніі альбо хімію з накіраваннем.

Віталь Бычкоў памёр 28 кастрычніка 2024 года — невядома, ці адбыў ён пакаранне цалкам.

Па звестках Digital Intelligence Team, прычынай яго смерці стаў інсульт.

Чытайце таксама:

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 48

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Каментары да артыкула