БЕЛ Ł РУС

ЗША ўводзяць пошліны да 3521% на сонечныя панэлі з Паўднёва-Усходняй Азіі

23.04.2025 / 9:11

Nashaniva.com

Вашынгтон уводзіць пошліны ў памеры да 3521% на імпарт сонечных панэляў з краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на даныя Міністэрства гандлю ЗША.

Ілюстрацыйнае фота

Паводле меркавання амерыканскага боку, мера падтрымае вытворчасць унутры краіны. У той жа час, лічаць аналітыкі, гэта ўдарыць па энергетычных кампаніях, якія разлічвалі на пастаўкі таннага абсталявання з-за мяжы.

Пошліны закрануць вытворцаў сонечных панэляў з В'етнама (395,9%), Малайзіі (34,4%) і Тайланда (375,2%). Максімальныя тарыфы ўведзены для Камбоджы (3521%). На гэтыя чатыры краіны прыпадае каля 77% імпарту сонечных панэляў.

Рашэнне аб павышэнні пошлін было прынята па выніках расследавання, якое пачалося яшчэ пры адміністрацыі Джо Байдэна. Яго вынікі паказалі, што вытворцы сонечных батарэй з краін Паўднёва-Усходняй Азіі дзякуючы дзяржаўным субсідыям пастаўлялі ў ЗША абсталяванне па цэнах ніжэй сабекошту вытворчасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула