БЕЛ Ł РУС

КДК за фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці завёў 44 крымінальныя справы

23.04.2025 / 11:12

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнага кантролю завёў 44 крымінальныя справы за фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці. Пра гэта паведаміў старшыня КДК Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, піша БелТА.

Васіль Герасімаў. Фота: БелТА

Старшыня КДК паведаміў, што асноўныя намаганні ў спыненні каналаў фінансавання былі скіраваныя на аналіз абароту крыптавалют і кантроль плацежных сэрвісаў розных электронных сістэм і сацсетак.

У 2024 годзе органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю выяўлена 2,7 тыс. крыптавалютных транзакцый, звязаных з фінансаваннем экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці. Распачаты 44 крымінальныя справы. Так, адзін з топ-менеджараў IT-кампаніі пералічыў крыптавалюту на суму $290 тыс. нібыта на карысць шэрагу «тэрарыстычных і экстрэмісцкіх аб’яднанняў».

Герасімаў паведаміў, што разам з КДБ затрымалі 1445 чалавек, якія з выкарыстаннем плацежнага сэрвісу Facebook пералічвалі грошы так званым экстрэмісцкім фармаванням, а таксама ў 2024 годзе выяўлена 34 эканамічныя злачынствы, здзейсненыя грамадзянамі, датычнымі да «дэструктыўнай дзейнасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула