БЕЛ Ł РУС

Французскі турыст завозіў у Беларусь гашыш у шкарпэтцы

23.04.2025 / 17:24

Nashaniva.com

У пункце пропуску «Каменны Лог» на літоўска-беларускай мяжы затрымалі турыста з Францыі. У рэчах мужчыны знайшлі наркотыкі, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Паводле звестак ДМК, 46-гадовы грамадзянін Францыі ехаў у Беларусь з жонкай на рэйсавым аўтобусе і для праходжання мытнага кантролю абраў зялёны калідор.

«У зале мытнага афармлення службовы сабака даў зразумець гродзенскім мытнікам, што ў мужчыны ёсць забароненыя рэчывы», — сказалі ў камітэце.

Пры аглядзе сумкі з рэчамі француза ў ёй быў знойдзены схаваны ў шкарпэтку скрутак, абгорнуты поліэтыленавай плёнкай. Турыст прызнаўся мытнікам, што ў ім знаходзіцца наркотык.

Пазней эксперты пацвердзілі, што рэчыва са скрутка — гэта гашыш, а агульная яго маса — больш за 2,5 грама.

Цяпер у дачыненні да затрыманага француза завялі справу паводле ч. 1 арт. 328-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Гэты артыкул як максімальнае пакаранне прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У Варшаве па падазрэнні ў захоўванні наркотыкаў затрымалі трох беларусаў

У Брэсце жанчына перавозіла наркотыкі ў дзіцячым вазку з дзіцём

Беларус голым бегаў па Варшаве і справакаваў некалькі ДТЗ. Прычына — наркотыкі

Каментары да артыкула