БЕЛ Ł РУС

Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім

23.04.2025 / 19:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social жорстка выказаўся пра зробленую напярэдадні заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адносна таго, што Украіна не можа пагадзіцца з афіцыйным прызнаннем Крыма часткай Расіі, бо гэта супярэчыць украінскай Канстытуцыі.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

«Такія правакацыйныя заявы Зяленскага толькі ўскладняюць магчымасць урэгулявання гэтай вайны. Яму няма чым выхваляцца! Сітуацыя для Украіны крытычная — ён можа выбраць мір ці працягваць барацьбу яшчэ тры гады, перш чым страціць усю краіну.

Я не маю ніякага дачынення да Расіі, але вельмі хачу спыніць марную смерць у сярэднім пяці тысяч расійскіх і ўкраінскіх салдат кожны тыдзень. Сённяшняя заява Зяленскага толькі падоўжыць «крывавае поле бою», а гэтага ніхто не хоча!

Мы вельмі блізкія да пагаднення, але чалавеку, які «гуляе без казыроў», ужо даўно пара зразумець гэта. Я гатовы дапамагчы Украіне і Расіі выбрацца з гэтага поўнага і татальнага бязладдзя, якога ніколі б не было, калі б я быў прэзідэнтам!», — напісаў Дональд Трамп.

Чытайце таксама:

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы

У Дзярждэпартаменце ЗША будуць радыкальна скарачаць структуры, занятыя правамі чалавека

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Каментары да артыкула