БЕЛ Ł РУС

Былую жонку палітвязня, якая спявае песні Ганны Сялук, ушанавалі на «Песні года»

23.04.2025 / 20:38

Nashaniva.com

Сёння ў мінскім Палацы спорту праводзіцца фестываль «Песня года Беларусь 2024». На такіх мерапрыемстваў апошнія гады рэдка абыходзіцца без ушанавання праўладных артыстаў, якія супрацоўнічаюць з нявесткай Лукашэнкі, паэткай-песенніцай Ганнай Сялук.

Ганна Благава атрымлівае ўзнагароду. Фота: АНТ

Вось і гэтым разам у намінацыі «Выканаўца года (жаночы вакал)» пераможцай абвясцілі лейтэнанта міліцыі Ганну Благаву.

Яе цяпер часта круцяць па БТ і заказваюць на асабліва важныя ідэалагічныя мерапрыемствы. З 2020 года яна стала выконваць песні Ганны Сялук-Лукашэнкі, і тады ўзнагароды на яе пасыпаліся як з рога багацця.

Раней Ганна Благава была жонкай уладальніка івэнт-агенцтва Сяргея Гуня, які ў 2020-м адкрыта выступіў за перамены ў краінеі быў асуджаны на 2,5 года калоніі па артыкуле 130 ч. 1 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці). 

Аналагічную ўзнагароду сярод мужчын — «Выканаўца года (мужчынскі вакал)» — сёлета ўручылі вядомаму спеваку Руслану Аляхно, які таксама неаднаразова дэманстраваў праўладную пазіцыю, а таксама адкрыта і паслядоўна падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне.

Руслан Аляхно атрымлівае ўзнагароду. Фота: АНТ

Узнагароду ў намінацыі «Найлепшы музычны відэакліп» далі Алёне Ланской.

Алёна Ланская атрымлівае ўзнагароду. Фота: АНТ

Чытайце таксама:

«Сам прапанаваў ёй выйсці на Ганну Сялук». Палітвязень расказаў пра сваю былую жонку — спявачку з міліцэйскімі пагонамі

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня

Спявак Руслан Аляхно: З 2022 года я быў на Данбасе дзевяць разоў. А ў 2014-м паехаў у Крым з Кабзонам

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Каментары да артыкула