БЕЛ Ł РУС

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»

23.04.2025 / 23:21

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт, каментуючы апошнюю крытычную заяву Дональда Трампа ў бок украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, сказала, што ў Трампа «заканчваецца цярпенне» і заклікала Зяленскага не каментаваць перамовы ў СМІ, піша «Еўрапейская праўда».

Кэралайн Лівіт. Фота: Win McNamee/Getty Images

Лівіт падкрэсліла, што ЗША не патрабуюць ад Украіны прызнаць Крым «расійскім».

«[Трамп] просіць, каб бакі селі за стол перамоў, усведамляючы, што гэтая жорсткая вайна доўжыцца занадта доўга, і для таго, каб заключыць добрую здзелку, абодва бакі павінны застацца трохі незадаволенымі», — заявіла прэс-сакратарка прэзідэнта ЗША.

«І, на жаль, прэзідэнт Зяленскі спрабуе спрачацца праз мірныя перамовы ў СМІ, а гэта для прэзідэнта непрымальна. Перамовы павінны быць за зачыненымі дзвярыма», — дадала яна.

Па словах Лівіт, ЗША выдаткавалі шмат часу і рэсурсаў, каб паспрабаваць пакласці канец гэтай вайне, і цяпер Трамп «расчараваны, яго цярпенне канчаецца».

«Ён хоча, каб забойствы спыніліся. Але для гэтага трэба, каб абодва бакі вайны былі гатовыя гэта зрабіць. І, на жаль, прэзідэнт Зяленскі, здаецца, рухаецца ў няправільным кірунку», — падсумавала прэс-сакратарка.

Чытайце таксама:

Прэс-сакратарка Белага дома моліцца перад кожнай камунікацыяй з журналістамі

Пазняк: Кэралайн Лівіт — гэта проста знаходка веку

Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім

Пяскоў назваў умову, пры выкананні якой вайна імгненна завяршылася б

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы

Каментары да артыкула