БЕЛ Ł РУС

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў

24.04.2025 / 14:30

Nashaniva.com

Паўла Бялюціна выключылі з партыі, калі выпадкова выкрылася, што ён у канцы 2010-х пісаў у КДБ данос на Міколу Аўтуховіча. Цяпер жа ён знік у Польшчы.

Павел Бялюцін. Скрыншот: FreeInfoBel / Youtube-каналу 

Беларус, якога падазравалі ў сувязі з КДБ, знік у Польшчы. Жонка Паўла Бялюціна кажа, што апошні раз ён выходзіў на сувязь два тыдні таму, паведамляе «Еўрарадыё». 

У 2022 годзе Павел Бялюцін быў прысуджаны ў Беларусі да «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады. Напачатку 2024 года ён удзельнічаў у выбарах у Каардынацыйную раду ад аб'яднання «Салідарнасць». Але неўзабаве высветлілася, што ў 2017 годзе чалавек з такім жа імем і прозвішчам напісаў данос у КДБ на Мікалая Аўтуховіча.

Тады сяброўства Бялюціна ў партыі «Народная грамада» было спыненае. Таксама ён быў выключаны са спісу кандыдатаў у КР.

Цяпер адбыўся працяг гісторыі. Паводле жонкі, мужчына жыў у Вільні, але некалькі месяцаў таму Літва абвясціла яго пагрозай нацыянальнай бяспецы. Тады ён з'ехаў адтуль «у Еўропу, шукаць працу».

І вось — знік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула