Вызначылі стаўкі для палявання на беларускіх мядзведзяў і рысяў
Савет міністраў Беларусі сваёй пастановай №233 ад 23 красавіка 2025 года вызначыў кошт дазволаў на здабычу мядзведзяў і рысяў. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым партале.
Мядзведзь. Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Паведамляецца, што мінімальная гранічная цана дазволу на здабычу мядзведзя для беларусаў і грамадзян краін ЕАЭС складзе 500 рублёў. Для грамадзян іншых замежных дзяржаў гэты кошт складзе 1000 рублёў.
У той жа час гранічная цана дазволу на здабычу рысі складзе для грамадзян Беларусі і краін Еўразійскага эканамічнага саюза 200 рублёў, а для грамадзян іншых замежных дзяржаў яна будзе 500 рублёў.
Таксама вызначана, што паляўнічыя пуцёўкі да дазволаў на здабычу названых відаў жывёл складуць як мінімум пяць рублёў з кожнага паляўнічага.
Чытайце таксама:
Вызначылі тэрміны палявання на чырвонакніжных мядзведзя і рысь