БЕЛ Ł РУС

У Гродне 16-гадовую школьніцу асудзілі на 10 гадоў па артыкуле аб незаконным абароце наркотыкаў

25.04.2025 / 15:54

Nashaniva.com

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна прысудзіў вучаніцу адной з мясцовых школ 2009 года нараджэння да 10 гадоў выхаваўчай калоніі па артыкуле аб незаконным абароце наркотыкаў (ч. 4 арт. 328 КК), піша Белта.

Фота ілюстрацыйнае

Суд адбыўся яшчэ ў кастрычніку 2024 года. Дзяўчынка знайшла аб'яву аб падпрацоўцы ў месенджары, а куратар наркамаркета даў ёй заданне — раскласці наркотык у схованкі. Ужо праз гадзіну школьніцу затрымалі.

Усяго ў 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці па артыкуле аб незаконным абароце наркотыкаў асудзілі семярых непаўналетніх. Вядома, што двух з іх таксама прысудзілі да 10 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Французскі турыст завозіў у Беларусь гашыш у шкарпэтцы

У Варшаве па падазрэнні ў захоўванні наркотыкаў затрымалі трох беларусаў

Каментары да артыкула