Грамадства77

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Адно з істотных новаўвядзенняў запланаванай амністыі-2025 — тое, што яна будзе тычыцца і распаўсюднікаў наркотыкаў. У мінулыя гады сілавікі былі рашуча супраць таго, каб асуджаныя па артыкуле 328 атрымалі такую зніжку ад дзяржавы, аднак цяпер падыходы змяніліся.

Мяркуецца, на 1 год скараціць тэрмін амаль усім асуджаным за наркатычныя злачынствы — апроч рэцыдывістаў і асуджаных па ч. 5 арт. 328 (распаўсюд наркотыкаў, які прывёў да смерці чалавека).

Тыя ж, хто асуджаныя па ч. 4 арт. 328 — распаўсюд наркотыкаў у складзе арганізаванай групы — могуць увогуле лічыць гэты год найвыдатнейшым. Ім зараз скідаюць па два гады да прысуджаных тэрмінаў за кошт лібералізацыі заканадаўства, а цяпер ёсць магчымасць атрымаць яшчэ і амністыю на год.

Сёння стала вядома, што ўрадам унесены ў парламент законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Яна закране каля 8 тысяч асуджаных.

Пералік асоб, якія цалкам вызваляюцца ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, дапоўнены новай катэгорыяй асоб з пэўнымі захворваннямі. Але што гэта за катэгорыя, невядома.

Таксама прапануецца раней не судзімым асобам, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў уключна, замяніць пакаранне больш мяккім у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама будзе прымяняцца частковая амністыя ў выглядзе скарачэння пакарання на адзін год да асоб, асуджаных за неасцярожныя злачынствы, якія прывялі да смерці чалавека.

Асноўнымі ўмовамі для прымянення амністыі з'яўляюцца поўнае пакрыццё шкоды, а таксама станоўчая характарыстыка асобы ў перыяд адбыцця пакарання.

За апошнія пяць гадоў у Беларусі былі абвешчаныя чатыры амністыі. Палітвязняў яны не тычыліся.

Каментары7

  • Шмыг
    24.04.2025
    Ну, там полно дурачков, вчерашних школьников, которые сдуру говно начали толкать, и теперь присели на почти десятку. Если это не повторный залёт - то почему бы не освободить чуть раньше?
  • Беларус
    24.04.2025
    У Беларусі няма міліцыі. Бо лукашысцкія карнікі ёю не з'яўляюцца. Ані з маральнай, ані з функцыянальнай кропкі гледжаньня. Дзіўна, што беларускія выданьні дагэтуль не выкарыстоўваюць двукосьсе ў дачыненьні да карных структур дыктатара і выдаюць іх за нешта сапраўднае. Чым толькі дапамагаюць хунце з нармалізацыяй ды аднаўленнем легітымнасьці.
  • Filipp
    24.04.2025
    Добрая навіна

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь62

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя забудоўшчыкі рэзка паднялі цэны пасля запуску нашумелага крэдыту Беларусбанка1

«Не разумею, навошта гэта раблю». Беларусу ў Кітаі прыйшлося надзімаць заколатую свінню ручной помпай7

У Расіі затрымалі меркаванага нападніка на генерала стратэгічнай авіяцыі

Фядута пра помнік Паскевічу ў Гомелі: Чыгуннай нагой стане на мяжы з Украінай, дэманструючы, што ўжо беларускую зямлю Пецярбург не аддасць10

ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф4

«Тэкст прысягі прагучаў тады двойчы». Статкевіч падзяліўся ўспамінамі пра прысягу беларускіх вайскоўцаў у 1992 годзе на Дзень бітвы пад Оршай15

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША2

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь62

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць