БЕЛ Ł РУС

«Як да вас англічан занесла?» Лаўроў абурыўся, што ва Узбекістане надпіс на помніку аформілі не па-руску

25.04.2025 / 16:4

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас візіту ў Самарканд звярнуў увагу на адсутнасць надпісу на рускай мове каля мемарыяла «Смуткуючая маці», паведаміла расійскае дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости».

Фота: МЗС Расіі

Па розных баках самаркандскага помніка размешчаныя два надпісы — адзін на ўзбекскай мове, другі на англійскай. Надпіс там такі: «Ты заўсёды ў нашым сэрцы, мой дарагі» (You are always in our heart, my dear).

«Як да вас англічан занесла? Я гляджу, на англійскай надпіс», — запытаў Лаўроў, звяртаючыся да экскурсаводкі. «На ўсіх мовах тут, у прынцыпе. Горад турызму», — адказала яна. «Рускай не бачу», — адказаў міністр.

Гэтая размова адбывалася ў прысутнасці міністра замежных спраў Узбекістана Бахціера Саідава.

Чытайце таксама:

Лаўроў: Нават калі Масква і Вашынгтон не дасягнуць пагаднення, расійскі бок ведае, як забяспечыць абараназдольнасць

Лаўроў запатрабаваў распусціць НАТА

Расія спыніць баявыя дзеянні, толькі калі яе будуць задавальняць вынікі перамоў — Лаўроў

Каментары да артыкула