БЕЛ Ł РУС

Орбан: Трамп часта пытаецца, калі Венгрыя выйдзе з Еўрасаюза

25.04.2025 / 16:35

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на форуме ў Пілісвёрашвары ў ваколіцах Будапешта, дзе акрамя ўнутранай палітыкі абмяркоўваліся і бягучыя знешнепалітычныя праблемы, заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп часта тэлефануе яму і пытаецца, калі Венгрыя пакіне Еўрасаюз, піша Euronews.

Дональд Трамп і Віктар Орбан. Фота: AP

Адказваючы на пытанне аднаго з членаў аўдыторыі, Орбан сказаў, што ідэя такога характару і спецыфікі можа быць прынятая толькі пасля доўгага і ўважлівага разгляду. Калі ж Венгрыя вырашыць, што варта пайсці з ЕС, то проста трэба будзе праявіць ініцыятыву. Аднак, па словах прэм'ер-міністра, гэты момант яшчэ не дасягнуты.

Трампу ж ён нібыта звярнуў увагу на тое, што Венгрыя прадае 85% сваёй прадукцыі ў межах Еўрапейскага Саюза.

Орбан апошнія гады паслядоўна прытрымліваецца еўраскептычнай пазіцыі. Па ягоных словах, калі б у 2004 годзе ЕС быў такім, якім ён з'яўляецца сёння, Венгрыя магла б і не падаваць у яго заяўку. Хоць калі быў у 1998-2002 гадах першы раз прэм'ерам краіны, сам жа вёў перамовы аб уступленні.

Чытайце таксама:

Венгрыя абвясціла пра выхад з юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда

«Таварышы, канец!»: у Будапешце тысячы венграў пратэставалі супраць Орбана

«Яны крывадушнікі проста». Беларускі нацыяналіст выказаўся пра «правы разварот», Трампа, прарасійскасць і мігрантаў не з Беларусі

Каментары да артыкула