БЕЛ Ł РУС

Пратасевіч усё ж такі знайшоў новую працу

25.04.2025 / 21:59

Nashaniva.com

Раман Пратасевіч паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што яму ўдалося пераадолець раней узніклыя праблемы і працаўладкавацца. Сёння быў першы працоўны дзень.

Раман Пратасевіч. Фота ілюстрацыйнае

Праца, якую знайшоў Пратасевіч — велакур'ер «у адным папулярным сэрвісе». 

З непрывычкі яна пакуль што даецца няпроста:

«Адпрацаваў усяго 4 гадзіны, але ніжняя частка цела проста адвальваецца». 

Але затое можна будзе зменшыць нагрузкі ў трэнажорнай зале. 

Раней Пратасевіч пісаў, што пасля звальнення з працы зваршчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова з новым працаўладкаваннем у яго ўзніклі немалыя праблемы: адмовы атрымліваў «літаральна ўсюды»:

«Гэта, мякка кажучы, раздушвае. Я не разумею, што мне рабіць, дзе мне працаваць, я адчуваю, што ў мяне няма літаральна ніякіх перспектыў, і я літаральна нікому не патрэбен», — прыйшоў тады да высновы раней апазіцыйны, а цяпер праўладны блогер. 

Чытайце таксама:

Сцяпан Пуціла: Здаецца, Пратасевіч робіць нават крыху больш, чым ад яго патрабавалася

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Раман Пратасевіч упершыню за месяц паказаўся людзям, але ў дзіўным выглядзе

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці

Уладзімір Чудзянцоў выйшаў на свабоду і сустрэўся з Пратасевічам

Каментары да артыкула