Грамадства1919

Уладзімір Чудзянцоў выйшаў на свабоду і сустрэўся з Пратасевічам

Вядомы журналіст правёў за кратамі амаль пяць гадоў.

Пра выхад з калоніі некалі ўплывовага журналіста з ягоным свежым фота ў якасці пацвярджэння паведаміў Раман Пратасевіч, які раней анансаваў, што Чудзянцоў неўзабаве выйдзе і дасць інтэрв'ю пра праект Nexta, ля вытокаў якога ён некалі нібыта стаяў.

У 1990-я Чудзянцоў (тады пад прозвішчам Зуеў) быў аўтарам прапагандысцкіх артыкулаў пра апазіцыянераў. Пасля Крыма-2014 рэзка змяніў пазіцыю, займеў антыпуцінскія і антылукашэнкаўскія погляды.

У лістападзе 2019 года Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы ў цягніку падчас паездкі ў Польшчу. У яго нібыта знайшлі наркотыкі, хоць некаторыя лічылі яго затрыманне палітычна матываваным. Канчатковае абвінавачанне было наступным:

  • ч. 2 артыкула 343 (распаўсюд порна заведама непаўналетняму) — 2 гады;
  • ч. 1 артыкула 328 — захоўванне наркотыкаў;
  • ч. 1 артыкула 14, ч. 1 артыкула 328 (замах на незаконны перавоз наркотыкаў праз граніцу) — 4 гады і штраф 27 тысяч рублёў.

 Чудзянцову далі 6,5 года калоніі (але год скінулі па амністыі). Адбываў пакаранне ён у магілёўскай калоніі № 15.

Чудзянцоў расказваў тым, хто яго атачаў у калоніі №15, што да яго за апошні час некалькі разоў прыязджалі з КДБ. Мэту прыезду ён не ўдакладняў.

У той жа час Чудзянцоў шмат гаварыў пра сваю працу на праекце Nexta. І на волі, кажуць былыя вязні, Чудзянцоў плануе «вырашаць пытанне з Nexta». Што пад гэтым маецца на ўвазе, невядома.

Каментары19

  • Быўшая бабарыканка
    24.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Быўшая бабарыканка
    24.10.2024
    "нібыта стаяў"? "Нібыта" тут лішняе
  • мясцовы2
    24.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»12

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць