БЕЛ Ł РУС

Тры новаўвядзенні амністыі-2025 — палёгка па наркатычных артыкулах і пажылым зняволеным. Але не палітвязням

25.04.2025 / 22:23

Nashaniva.com

На Нацыянальным прававым партале з’явіўся праекта закона аб амністыі. Фармальна ён прымеркаваны да 9 мая, але відавочна, што будзе прыняты пазней. «Наша Ніва» ўважліва прачытала тэкст законапраекта і параўнала яго з тэкстам папярэдняй амністыі, якая адбылася ў 2024 годзе.

Фота ілюстрацыйнае

Што застаецца нязменным — тэрміны палітвязняў не зменяцца. Іх блакуюць адразу на некалькі ўзроўнях.

Па-першае, амаль усе палітычныя артыкулы ўключаныя ў спіс тых, па якіх амністыі не будзе. Па-другое, ніякай палёгкі не будзе «злосным парушальнікам» — а такі статус звычайна маюць усе палітвязні, у тым ліку і тыя, хто фармальна не асуджаны па палітычных артыкулах. Па-трэцяе, пад амністыю не трапляюць людзі, уключаныя ў «экстрэмісцкі» ці «тэрарыстычны» спісы, куды сілавікі ўключаюць палітвязняў. 

А вось што будзе новага:

1. Пад амністыю трапляюць тысячы асуджаных па наркатычным артыкуле 328 (апроч тых, хто асуджаны па частцы 5 гэтага артыкула — за распаўсюд наркотыкаў, які пацягнуў смерць чалавека).

2. Калоніі хочуць разгрузіць ад старых людзей. Таму на хатнюю хімію адправяць асуджаных, старэйшых за 70 гадоў, калі яны раней не былі судзімыя, а прысуджаны ім тэрмін не перавышае 6 гадоў.

Аднак на пажылых палітвязняў гэта палёгка не распаўсюджваецца.

3. Больш не трапляюць пад амністыю людзі, асуджаныя па артыкулах 374 (разгалошванне дзяржаўнай таямніцы па неасцярожнасці) і 375-1 (незаконны збор альбо атрыманне звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты).

Чытайце таксама:

Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Будзе амністыя да 80-годдзя Перамогі

Каментары да артыкула