БЕЛ Ł РУС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

26.04.2025 / 7:34

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале «Мінсктранс».

Так, аўтобус Варшава — Мінск (нумар АН8303-7), які меўся адправіцца са сталіцы Польшчы а 7-й раніцы, адправіцца толькі а 12-й.

А аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем а 8-й раніцы са сталіцы Літвы, выехаў у бок Вільні з літоўскай мяжы толькі ў 10:16.

У абодвух выпадках прычына спазненняў — доўгае праходжанне межаў.

Тым часам на памежным пераходзе «Брэст» на польскай мяжы па стане на 6-ю раніцу стаяла 1735 легкавых аўтамабіляў і 60 аўтобусаў.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» стаіць 70 легкавікоў, у «Беняконях» чаргі няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула