На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень
Днямі беларуска падзялілася ў тыктоку, як у краме ў адзін і той жа дзень да абеду цукеркі «Труфелі» каштавалі 38,39 рубля, а пасля — ужо 63,36 рубля. «Анлайнер» звярнуліся па каментары, што адбываецца, да вытворцы і ў «Гіпа», дзе былі зробленыя фота.
«Змяненне цаны звязана з ростам цэн на прадукцыю гэтага пастаўшчыка. З прыходам новай партыі тавару адбылася пераацэнка ў рамках дзейнага заканадаўства», — пракаментавалі сітуацыю ў «Гіпа».
У «Камунарцы», у сваю чаргу, адзначылі, што адказваюць толькі за адпускную цану і цану ў фірмовых крамах.
Пазней у тэлеграм-канале вытворцы з'явіўся пашыраны каментар ад «Камунаркі».
«З пачатку года цэны на какава-бабы і іх вытворныя, якія прадпрыемства закупляе за мяжой, выраслі больш чым на 30%. У цукерцы «Труфель» утрыманне какава-прадуктаў перавышае 70%. У гэтай сітуацыі разглядаўся варыянт зняць гэты прадукт з вытворчасці, паколькі прадпрыемства не можа працаваць ва ўмовах адмоўнай рэнтабельнасці. Але ў выніку, каб не пазбаўляць пакупнікоў выбару, было прынята «няпростае рашэнне» аб павышэнні цаны».
Чытайце таксама:
Было 38 рублёў за кіло, стала 63? Цэннік на цукеркі «Камунаркі» выклікаў спрэчкі сярод беларусаў
«Камунарка» пачала прадаваць дубайскія цукеркі
На «Камунарцы» адновяць выпуск цукерак, папулярных у савецкія часы
З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася