Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?
Папу Францішка пахавалі сёння ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.
Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на пахаванне Папы Францішка. Аднак замест яе туды паехаў яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі. Чаму так?
У каментары «Нашай Ніве» Ціханоўская патлумачыла немагчымасцю арганізаваць паездку ў Ватыкан лагістычна ў такі кароткі тэрмін, і ў дадатак ужо былі запланаваны дыпламатычныя сустрэчы, ад якіх яна не магла адмовіцца. Таму на пахаванне, прысутнічаць на якім было б таксама важна для яе, дэлегавалі Дзяніса Кучынскага — ён раней быў адказны за сувязі з Ватыканам.
Кучынскі ў Ватыкане змог нядоўга пагаварыць з старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергеенкам і амбасадарам Беларусі ў Ватыкане Юрыем Амбразевічам, якія прыехалі ў складзе лукашэнкаўскай дэлегацыі. Пра гэта ён расказаў «Люстэрку», аднак паведамляць дэталі размовы не стаў, адзначыўшы, што «ў першую чаргу мы ўсе былі там для таго, каб аддаць даніну памяці святому айцу Францыску».
Таксама падчас цырымоніі развітання Кучынскі пагаварыў з прэзідэнтамі Аргенціны Хаўерам Мілеем, Албаніі Байрамам Бегаем, Малдовы Маяй Санду, а таксама міністрамі замежных спраў Ірландыі, Нідэрландаў і Румыніі.
Чытайце таксама:
Папу Францішка пахавалі ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ
Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Рыма, каб развітацца з Папам Францішкам