БЕЛ Ł РУС

Міліцыя падумвае заканадаўча забараніць выкарыстоўваць навушнікі на аб'ектах чыгункі

27.04.2025 / 8:2

Nashaniva.com

Штогод на чыгунцы гіне каля 70 чалавек. Большасць з іх п'яныя, але ёсць і тыя, хто проста не пачуў цягнік.

Намеснік начальніка ўпраўлення грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Віталь Якубоўскі расказаў Sb.by пра планы сілавікоў:

«Чыгунка — крыніца павышанай небяспекі. Ужо з пачатку 2025 года 18 няшчасных выпадкаў, 11 з іх са смяротным вынікам. І ва ўсіх фактах — парушэнне асабістых мер бяспекі. Таму сёння мы ідзём да таго, каб на ўзроўні прававых актаў замацаваць канкрэтныя забаронныя нормы, якія зараз маюць рэкамендацыйны характар.

Напрыклад, забараніць выкарыстоўваць навушнікі на аб'ектах чыгункі, а таксама пераязджаць чыгуначныя пуці на веласіпедах і іншых сродках персанальнай мабільнасці — толькі весці ў руках, забараніць пераходзіць пуці перад цягніком».

Штогод у Беларусі на чыгунцы гіне каля 70 чалавек. Большасць пацярпелых былі п'яныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула