У Клімавічах кошка дапамагла 16-гадовай дзяўчыне выратавацца падчас пажару
У Клімавічах кошка папярэдзіла сваю гаспадыню пра пажар. Дзякуючы ёй дзяўчына паспела выклікаць дапамогу і выратавацца, піша МНС.
26 красавіка каля 16:20 у Клімавічах на вуліцы 50 гадоў СССР здарыўся пажар у кватэры шматпавярховага дома. Жыхары паведамілі ратавальнікам пра дым, які ішоў з акна на чацвёртым паверсе.
МНС з дапамогай пад’ёмніка выратавалі дзяўчыну 2009 года нараджэння. Медыкі агледзелі яе, шпіталізацыя не спатрэбілася.
Як распавяла дзяўчына, яе кошка пачала хвалявацца і падышла да дзвярэй. Дзяўчына пайшла паглядзець, што зацікавіла гадаванца, адчыніла дзверы, але з-за моцнага задымлення не змагла выйсці з кватэры.
Пажар пашкодзіў столі, сцены і маёмасць у кватэры, але ўсе жывыя.
Папярэдняя прычынай пажару стала парушэнне правіл эксплуатацыі электраправодкі і электрапрыбораў.