БЕЛ Ł РУС

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША

27.04.2025 / 19:28

Nashaniva.com

Расія не атрымлівала ад ЗША прапаноў аб перадачы кіравання АЭС, а калі і атрымае, то заявіць, што перадача кантролю немагчымая.

Сяргей Лаўроў. Фота: AFP via Getty Images

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю CBS міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

«Не, мы не атрымлівалі такой прапанавы, а калі і атрымаем, то патлумачым, што кіраванне Запарожскай АЭС знаходзіцца ў распараджэнні расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатам», пад наглядам персаналу МАГАТЭ, які пастаянна прысутнічае на аб’екце і ажыццяўляе маніторынг», — сказаў Лаўроў.

Міністр таксама дадаў, што «АЭС знаходзіцца ў надзейных руках».

Нагадаем, што перадача Запарожская АЭС пад кантроль ЗША была адным з асноўных пунктаў праекта мірнай дамовы, прапанаванай прадстаўнікамі Дональда Трампа. Ён таксама прадугледжвае прызнанне Крыма часткай Расіі і замацаванне лініі фронту, што дазволіць Пуціну захаваць амаль усе захопленыя тэрыторыі. Украіна ж, паводле ўмоў, не атрымае амаль ніякіх выразных гарантый бяспекі ад ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула