БЕЛ Ł РУС

У Смаргоні мінакі выцягнулі з вады шасцігадовую дзяўчынку

27.04.2025 / 22:36

Nashaniva.com

Яна паслізнулася на бетонным схіле і трымалася за агароджу, каб не патануць. 

Оксна ў Смаргоні. 

Пра здарэнне паведамілі ў МНС.

Інцыдэнт адбыўся ў гарадскім парку: двое мужчын, прагульваючыся ўздоўж берага ракі Оксна, убачылі ў вадзе дзіця. Не разважаючы, адзін з іх кінуўся на дапамогу дзяўчынцы, у той час як другі выклікаў брыгаду хуткай дапамогі. Мужчыны выцягнулі дзіця на бераг і перадалі медыкам, якія шпіталізавалі выратаваную дзяўчынку.

Высветлілася, што вучаніца першага класа, вяртаючыся дадому праз парк, вырашыла спусціцца да вады, але паслізнулася на бетонным схіле і ўпала ў ваду. Цячэнне аднесла яе да агароджы, за якую яна трымалася да прыбыцця дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула