БЕЛ Ł РУС

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма

28.04.2025 / 8:24

Nashaniva.com

Прэзідэнта ЗША, які вылятаў з Нью-Джэрсі, спыталі, як прайшла яго кароткая сустрэча з Уладзімірам Зяленскім, якая адбылася на пахаванні папы рымскага Францішка ў Ватыкане. Трамп адказаў, што, на яго думку, сустрэча прайшла добра, піша «Медуза».

Фота Сяргея Ляшэнкі

«Паглядзім, што адбудзецца ў найбліжэйшыя некалькі дзён. Магчыма, мы даведаемся шмат новага», — дадаў ён.

На пытанне, ці гатовы цяпер Зяленскі адмовіцца ад кантролю над Крымам, Трамп адказаў: «Думаю, так». Паводле яго слоў, Зяленскі «стаў спакайнейшым».

Акрамя таго, Трамп сказаў, што расчараваны расійскімі ракетнымі ўдарамі па Украіне, а на пытанне, ці давярае ён Уладзіміру Пуціну, адказаў: «Даведаемся на працягу двух тыдняў».

Чытайце таксама:

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Ватыкане

Зяленскі пра сустрэчу з Трампам: Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае

У Белым доме назвалі «вельмі прадуктыўнай» кароткую сустрэчу Трампа і Зяленскага

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

Каментары да артыкула