Вайна

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

«Я хачу, каб ён спыніў страляць, сеў і падпісаў пагадненне», — сказаў Трамп журналістам.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чарговы раз заклікаў расійскага лідара Уладзіміра Пуціна прадэманстраваць прыхільнасць да міру і спыніць баявыя дзеянні ва Украіне, піша Бі-бі-сі.

«Я хачу, каб ён спыніў страляць, сеў і падпісаў пагадненне, — сказаў Трамп журналістам. — Я лічу, што ў нас ёсць умовы для заключэння здзелкі, і я хачу, каб ён падпісаў яе, скончыў гэта і проста вярнуўся да [нармальнага] жыцця».

У мінулыя выходныя Трамп заяўляў, што ў Пуціна «не было ніякіх прычын выпускаць ракеты па грамадзянскіх раёнах, гарадах і мястэчках на працягу апошніх некалькіх дзён».

«Гэта прымушае мяне думаць, што, магчыма, ён не хоча спыняць вайну», — пісаў ён у сваіх сацыяльных сетках.

Гэтай ноччу Трамп таксама заявіў, што яго сустрэча з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім у Ватыкане ў суботу «прайшла добра».

«Я думаю, што сустрэча прайшла добра. Паглядзім, што адбудзецца ў бліжэйшыя некалькі дзён. Магчыма, мы даведаемся шмат новага. Я быў вельмі расчараваны тым, што ракеты ляцелі з боку Расіі», — сказаў Трамп.

Ён дадаў, што лічыць Зяленскага зацікаўленым у дасягненні мірнага пагаднення.

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага неадкладна падпісаць пагадненне аб нетрах

Трамп: Крым застанецца з Расіяй

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць