Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт
5 мая наймацнейшай тэнісістцы свету Арыне Сабаленка споўніцца 27 гадоў. У яе спыталі напярэдадні свята, што яна пажадала б сабе і што б хацела ў падарунак.
«Не адчайвацца — перш за ўсё. Мне становіцца ўжо неяк сумна. Памятаю, была маладой, падымалася наверх, глядзела на ўзрост іншых — думала, якія ўсе старыя. А цяпер у гэтай ролі ўжо я. Гляджу на гэтых дзяцей: якія ўсе зялёныя… А чаго сабе пажадаць? Не баяцца быць сабой і не глядзець на гэтую страшную лічбу ў пашпарце. І больш ботаксу», — пажартавала Сабаленка ў інтэрв'ю Bet Boom.
На пытанне, што хацела б атрымаць на дзень нараджэння, Сабаленка сказала: «Натуральна, я хачу яхту, самалёт», — ці то жартам, ці то ўсур'ёз сказала яна і дадала. — А калі шчыра, хачу каб усе блізкія былі здаровыя і шчаслівыя. Зразумела, усе хочуць матэрыяльнай стабільнасці, прыгожыя дамы і машыны. Калі ёсць магчымасць усё гэта мець, выдатна. Але галоўнае, што ні за якія грошы не купіш, — гэта здароўе».