БЕЛ Ł РУС

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

28.04.2025 / 10:27

Nashaniva.com

Пралукашэнкаўская блогерка, аўтарка канала «Верашчака» Зоя Серада не вытрымала хлусні афіцыйнай прапаганды, якая сцвярджае, што бульбы ў беларускіх крамах хапае, а яе дэфіцыт — прыдумка «збеглых». 

Фота: «Салідарнасць»

«Не хацела ўжо чапаць Азаронка, але ж цярпення не хапае! Замест таго, каб пісаць абы-што і рагатаць над нейкімі там змагарамі ці яшчэ кім, падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах ды расказаў нармальна людзям, чаму такая сітуацыя з бульбай!» — піша блогерка.

Серада сведчыць, што

ў «крамах рэальна прадаецца свіная паранка».

Яна абураецца, што «замест таго, каб спакойна растлумачыць прычыны і папрасіць людзей праявіць паразуменне і цярпенне, з іх робяць ідыётаў».

«Маўляў, вы не так бачыце, у нас усё добра! Заманалі ўжо гэтыя «аналітыкі», якія далей свайго тэлефона нічога не бачаць, а вінаваты людзі!» — піша блогерка. 

У сваім допісе, на які адрэагавала Серада, Азаронак выскаляўся, што за мяжою прыдумалі дэфіцыт бульбы ў беларускіх крамах: «Народ, прыкол. Яны там у сваіх замежжах рэальна распавядаюць пастве фекальных паядацеляў, што ў нас тут няма картохі і гародніны. Карткі, талоны, позні СССР. Бойкі за апошнюю бутэльку гарэлкі. Трохлітровыя слоікі з воцатам… А вы ўжо раздабылі дэфіцытную кільку?» — шчыраваў сарказмам Азаронак. 

Чытайце таксама:

Чалы: Хочацца сказаць словамі Марыі-Антуанэты — няма бульбы, няхай ядуць грэйпфруты і бананы

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Дэфіцыт гародніны: следам за капустай з крамаў прапала цыбуля

Ні бульбы, ні капусты. У многіх крамах знікла гародніна, на базарах цэны зашкальваюць

Каб набраць добрай, трэба пакорпацца. Новая рэвізія бульбяной прапановы ў крамах Мінска засведчыла сумны стан

Што адбываецца з бульбай у Беларусі і чаму яе стала менш у крамах. Рэч не толькі ў змяншэнні аб'ёмаў пасадак

Каментары да артыкула