БЕЛ Ł РУС

Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы

28.04.2025 / 17:40

Nashaniva.com

Кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і будучы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што не прыме навязаны Украіне мip, заснаваны на ваеннай сіле Расіі, піша Bild.

Фрыдрых Мерц. Фота: Sean Gallup/Getty Images

«З дыктатам міру або падпарадкаваннем ваенным шляхам — асабліва супраць волі самой Украіны — гэта несумяшчальна», — сказаў Фрыдрых Мерц на партыйным з'ездзе ў Берліне.

Мерц падкрэсліў, што Германія і Еўропа падтрымліваюць Украіну ў яе абароне і выказаў надзею на працяг супрацоўніцтва з ЗША. 

Чытайце таксама:

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію

Каментары да артыкула