Свет99

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е

І ў ЗША, і ва Украіне перадусім не разумеюць, навошта боку, які нібыта хоча міру, аб'яўляць перамір'е на тры дні, калі можна прынамсі на 30, або і ўвогуле назусім.

Уладзімір Пуцін

Дональд Трамп настойвае на пастаянным спыненні агню ва Украіне, заявіла прадстаўніца Белага дома Кэралайн Левіт, каментуючы абвешчанае Крамлём трохдзённае перамір'е. Левіт паведаміла журналістам, што Трамп усё больш расчараваны як Уладзімірам Пуціным, так і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, і што абодва бакі павінны сесці за стол перамоў для заканчэння вайны.

У той жа час міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заклікаў да неадкладнага спынення агню:

«Калі Расія сапраўды хоча міру, яна павінна неадкладна спыніць агонь. Навошта чакаць да 8 мая? Калі можна спыніць агонь проста цяпер і падтрымліваць яго на працягу 30 дзён — каб гэта было па-сапраўднаму, а не проста дзеля параду. Украіна гатовая падтрымаць устойлівае, трывалае і паўнавартаснае спыненне агню. І менавіта гэта мы ўвесь час прапануем — хоць бы на 30 дзён», — напісаў ён.

Сёння стала вядома, што Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е «з нуля гадзін з 7 на 8 мая да нуля гадзін з 10 на 11 мая» — на той час, калі ў Расіі будзе святкавацца 80‑годдзе перамогі над Германіяй у Другой сусветнай вайне.

Каментары9

  • Ботам
    28.04.2025
    Filipp, Расійскі бот, тваё Ху@ло нічога не атрымае, колькі ты не цытыў сваю метадычку. Ідзі ў касу за расійскімі рублямі.
  • Ботам
    28.04.2025
    Як заўсёды Пуцін хлусіць і як на Пасху нічога не будзе.
  • Давай зараз
    28.04.2025
    Хопіць забіваць украінцаў зараз, давай спыняй і рабі перамір'е, а не гуляй з Трампам.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты20

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты20

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць