У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА
Развядзеннем цюльпанаў ужо не адзін год займаюцца беларускія фермеры, а міні-поле памерам са звычайны дачны ўчастак можна назіраць проста на фоне сталічных шматпавярховак, піша Telegraf.news.
Скрыншот з відэа
Відэа ўчастка, усеянага чырвонымі цюльпанамі, днямі выклаў на сваёй старонцы адзін са сталічных блогераў.
Прыватны дом, гаспадар якога вырашыў зрабіць у сябе на ўчастку мініятурны варыянт Галандыі, размешчаны ў мікрараёне Сухарава па вуліцы Карскага.
Квітнеючыя цюльпаны, на фоне якіх узвышаюцца тыпавыя шматпавярховікі, выглядаюць, на думку гледачоў, як выдатная лакацыя для неардынарных гарадскіх фотасесій, таму некаторыя прапанавалі гаспадару дома здаваць свой участак у арэнду для гэтых мэтаў.
Але ён і так спрабуе зарабіць на сваёй вялізнай клумбе: на плоце, якім агароджаны ўчастак, ёсць аб'ява пра продаж кветак. Цэны невысокія — 1 рубель за кветачку і 10 рублёў — за 11 штук.
Чытайце таксама:
«Змагу вярнуць даўгі». Колькі цюльпанаў прадаў бізнэсовец са згарэлай цяпліцы?
Дзіўны флэшмоб: у тыктоку дзяўчаты ядуць цюльпаны
Што зрабіць, каб цюльпаны даўжэй стаялі ў вазе?
Берасцеец вырасціў 3 000 цюльпанаў у вельмі незвычайным месцы