Усевалад Сцебурака. У тумановым краі… Верш
Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.
Фота Валера Вядрэнкі
***
У тумановым краі
там, дзе цячэ Вялля,
ціха мяне чакае
Бацькаўшчына мая.
Там на пясчаных узгорках,
як дываны верасы,
там у стракатых пёрках
чыстыя галасы.
У старасвецкім парку
рэхам блукаюць сны,
стаў у былым фальварку
спіць у чаканні вясны.
Над заімшэлай крушняй
хвоі вартуюць цень,
дрэмле пад дубам вячыстым
стомлены цёплы дзень.
Там — зарападныя ночы,
там — салаўі ў гаях,
там паміраць не хоча
Бацькаўшчына мая.
Чытайце таксама:
Усевалад Сцебурака. Перадвелікоднае. Верш