Летась 159 грамадзян Беларусі звярнуліся па статус уцекача ў Ізраілі
У параўнанні з 2023 годам, калі з адпаведным прашэннем звярнулася 688 беларускіх грамадзян, колькасць скарацілася на 76,9%, паведамляе «Радыё Свабода».
Фота ілюстрацыйнае
Агулам летась статус уцекача ў Ізраілі папрасілі 6 097 іншаземцаў, беларусы склалі 2,6% просьбітаў.
Сярод тых, хто звярнуўся па ўцякацтва, таксама былі грамадзяне Расіі (700), Індыі (580), Малаві (528), Шры-Ланкі (508), Кітая (276), Кеніі (249), Калумбіі (242), Эфіопіі (240), ПАР (210), Малдовы (200), Узбекістана (199), Турцыі (161) і іншых.
Паводле даных Упраўлення народанасельніцтва і міграцыі, у 2024 годзе памежная служба Ізраілю адмовіла ва ўездзе 10 371 замежніку, у тым ліку 384 грамадзянам Беларусі (3,7%).
Адмовы таксама атрымлівалі грамадзяне Расіі (2244), Украіны (1430), Грузіі (1222), Іарданіі (489), ЗША (487), Малдовы (467) і іншых краін.
Чытайце таксама:
Грамадзянін Ізраіля, пра катаванні якога ў Беларусі нядаўна пісалі — бацька актывіста Стагурскага
Грамадзянін Ізраіля прыехаў у Беларусь і вельмі пра гэта пашкадаваў
«Я ехала ад вайны і бамбёжак»: Яўгенія Чарняўская пра пераезд на Кіпр