БЕЛ Ł РУС

Макрон: Захад у найбліжэйшыя 8-10 дзён узмоцніць ціск на Расію

28.04.2025 / 23:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон расказаў у інтэрв'ю выданню Paris Match, што на пахаванні Папы Францішка некалькі хвілін гутарыў з Трампам і заявіў яму: «Нам трэба быць значна больш жорсткім з рускімі». І, на ягоную думку, яму ўдалося пераканаць прэзідэнта ЗША.

Эмануэль Макрон з Дональдам Трампам у ватыканскім саборы Святога Пятра 26 красавіка 2025 года. Фота: AP Photo/Evan Vucci

Эмануэль Макрон мяркуе, што гэта дапаможа наблізіць мір:

«Спадзяюся, гэта так. У найбліжэйшыя восем-дзесяць дзён мы ўзмоцнім ціск на Расію. Я застаюся асцярожным, паколькі частка гэтага ўраўнення залежыць ад Масквы. Мы павінны быць адзіныя і пераканаўчыя.

Я лічу, што дзякуючы гэтай сустрэчы ў Ватыкане нам удалося аказаць зваротны ціск на Расію. Гэта і было пастаўлена мэтай, паколькі было б няправільна аказваць ціск толькі на Украіну».

Паводле яго слоў, найбліжэйшыя два тыдні стануць ключавым у спробах дасягнуць спынення агню і ўзмацнення ціску.

«Думаю, я пераканаў амерыканцаў у магчымасці эскалацыі пагроз і, магчыма, санкцый, каб прымусіць расіян прыняць гэтае спыненне агню», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

«У яго што, не было чорнага касцюма?» Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка

У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім

Каментары да артыкула