Свет44

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім

Краіны ЕС папярэдзілі адміністрацыю Дональда Трампа, што не прызнаюць анексаваны Крым расійскім і не ўхваляць ніякіх крокаў ЗША па аднабаковым прызнанні анексіі паўвострава. Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на ананімнага высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка. Але ЗША паставілі еўрапейскія сталіцы перад пакутлівым выбарам: падтрымліваць Кіеў або стаць на бок Вашынгтона.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер (у цэнтры), прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі (злева) і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон сустракаюцца падчас саміту еўрапейскіх лідараў, каб абмеркаваць вайну ва Украіне, Лондан, 2 сакавіка 2025 г. Фота: Justin Tallis / Pool via AP

Прапанова адміністрацыі Дональда Трампа прызнаць Крым расійскім у межах «мірнага пагаднення» з Масквой ставіць Еўропу перад складаным выбарам — застацца з Украінай ці падпарадкавацца Вашынгтону.

Адміністрацыя Дональда Трампа выклікала дыпламатычны скандал у Еўропе, прапанаваўшы Кіеву падпісаць пагадненне з Расіяй, паводле якога ЗША афіцыйна прызнаюць Крым расійскай тэрыторыяй. Узамен Украіна атрымала б пэўныя гарантыі бяспекі і страціла б шанцы на далучэнне да НАТА.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў адмовіўся прызнаваць суверэнітэт Расіі над Крымам ці іншымі акупаванымі тэрыторыямі. Кіеў гатовы весці перамовы, але не капітуляваць. У адказ Трамп назваў пазіцыю Зяленскага «шкоднай» і «правакацыйнай», папярэдзіўшы, што «ён можа выбраць мір», або «страціць усю краіну».

Новая ініцыятыва Вашынгтона выклікала трывогу ў еўрапейскіх сталіцах. Еўрапейскія дыпламаты назвалі прапанаваны варыянт пагаднення аднабакова прарасійскім.

Прапанова Трампа разбурае ранейшую агульную пазіцыю НАТА, якая катэгарычна адмаўляецца прызнаваць анексію Крыма. Акрамя таго, ЗША прапануюць выключыць магчымасць уваходу Украіны ў НАТА, што заўсёды было галоўным патрабаваннем Расіі.

Еўрасаюз і НАТА катэгарычна адмаўляюцца ад такой здзелкі. Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас раней заявіла: «Крым — гэта Украіна». Яе падтрымалі дыпламаты з Нямеччыны, Польшчы і Францыі. Яны адзначылі, што такі крок Вашынгтона падарве давер да НАТА і можа спрычыніцца да новай хвалі расійскай агрэсіі ў рэгіёне.

Паводле заходніх чыноўнікаў, пагроза, што ЗША самастойна прызнаюць Крым расійскім, можа падзяліць саюзнікаў. Некаторыя краіны ЕС могуць апынуцца пад ціскам Вашынгтона і нават саступіць дзеля захавання гандлёвых адносін ці пытанняў бяспекі. Гэта паставіць пад пагрозу адзінства ЕС у пытаннях санкцый супраць Расіі.

Трамп ужо адмовіўся ад сумеснай сустрэчы з украінскімі і еўрапейскімі прадстаўнікамі, а яго пасланнік выбраў замест яе чацвёрты візіт у Крэмль. 

Каментары4

  • Андрусь
    24.04.2025
    Плян Пуціна аднавіць нават не СССР а Расейскую імпэрыю, у гэтым яму дапамагае лапідарны Красноў
  • American idiot
    24.04.2025
    Праз 2 гады рэспубліканцы страцяць уладу (Кангрэс і Сенат), праз 3.5. Трамп страціць пасаду. Праз 5 сядзе ў турму.
  • Filipp
    24.04.2025
    З якога часу АДЗІН эўрапейскі чыноўнік можа казаць за ўсё краіны Эўропы? Назва ўводзіць у падман.

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі2

У Японіі ствараюць самы хуткі цягнік у свеце

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка3

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам1

На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас6

Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны паўстання 1863 года1

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах13

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць