БЕЛ Ł РУС

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

29.04.2025 / 13:38

Nashaniva.com

У спісе беларусаў, якія ваююць на баку Расіі ва Украіне, апублікаваным украінскім праектам «Хачу жыць», ёсць толькі адно жаночае прозвішча — Ілоны Шчарбаковай. Расказваем пра гэту жанчыну.

Ілона Шчарбакова на вайне супраць Украіны. Фота з яе інстаграма

Ілоне Шчарбаковай 35 гадоў. Родам яна з аграгарадка Ціхінічы Рагачоўскага раёна. Пасля школы вучылася ў Аршанскай дзяржаўнай медыцынскай вучэльні. Выйшла замуж і пераехала ў Лепель, працавала ў раённай бальніцы медсястрой.

Праз нейкі час Ілона развялася. Ад шлюбу ў жанчыны засталося двое дзяцей, якім цяпер 13 і 5 гадоў.

Ілона Шчарбакова. Фота з яе старонкі Укантакце

У красавіку 2023 года, ужо пасля разводу, яна пазнаёмілася з расійскім вайскоўцам, якога называе Марсэль. Вядома, што раней той працаваў у Арэнбургскай буравой кампаніі.

Магчыма, менавіта таму яна нанялася ў расійскую армію. Па звестках праекта «Хачу жыць», Ілона Шчарбакова падпісала кантракт 20 лістапада 2023 года.

Ілона Шчарбакова і «Марсэль». Фота з яе інстаграма

Пазней жанчына пачала выкладаць гісторыі ў інстаграме ў вайсковай форме і падпісваць іх хэштэгам #сво. Цяпер яна падпісаная там як «медык Маіла» — магчыма, гэта яе пазыўны.

Ілона Шчарбакова на вайне. Фота з яе інстаграма

У сацсетках жанчына піша, што марыць, каб вайна скончылася ў 2025 годзе. Знаходзячыся ў адпачынку, яна прызнавалася, што спачатку не хацела ехаць на фронт, а цяпер не можа дачакацца, пакуль туды вернецца.

Чытайце таксама:

Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку ПОЎНЫ СПІС

На вайне знік без вестак «Беларус» — жыхар Бараўлянаў, які ўхіляўся ад беларускага войска, але пайшоў паміраць за Расію

«Глядзіце, я пайшла да таты»: у Расіі ўдава вайскоўца скончыла жыццё самагубствам на вачах у дзяцей

Каментары да артыкула