БЕЛ Ł РУС

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»

30.04.2025 / 20:51

Nashaniva.com

«Мінск Крышталь» запусціць вытворчасць гарэлкі «Сукалень». Адпаведныя запісы з'явіліся ў базах Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Распатэнта, піша выданне «Белорусы и рынок».

Сукалень — гэта адна з назваў роду буйных балотных птушак сямейства бакасавых з вельмі доўгай дзюбай і доўгімі нагамі.

Часцей у Беларусі гэтых птушак называюць грыцукамі, і адзін з яе відаў, вялікі грыцук, прызнаны ў нашай краіне птушкай 2025 года. Ён занесены ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

У партфелі «Мінск Крышталь груп» ужо, дарэчы, ёсць гарэлка з «птушынай» назвай — «Канаплянка». Пад гэтым брэндам прадпрыемства таксама выпускае разнастайныя настойкі.

Чытайце таксама:

У мінскіх крамах прадаюць кітайскую гарэлку за тысячу рублёў

Мужчына залпам выпіў літр гарэлкі і памёр

Менш мяса і рыбы. Як змяніліся прадуктовыя пакупкі беларусаў за год

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах

Каментары да артыкула