БЕЛ Ł РУС

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек

1.05.2025 / 14:50

Nashaniva.com

У Капенгагене аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей. Паводле даных паліцыі, пацярпелі як мінімум адзінаццаць чалавек, трое з іх знаходзяцца ў крытычным стане, піша Bild.

Фота: Steffen Trumpf / picture alliance via Getty Images

Следчыя кажуць пра дарожна-транспартнае здарэнне. Удакладняецца, што пажылы мужчына страціў кіраванне сваім аўтамабілем. На месцы здарэння працавала вялікая колькасць ратавальнікаў.

«Машына ўрэзалася ў вулічныя сталы і лаўкі перад крамай. Усё ўзляцела ў паветра, людзі крычалі», — апісала журналістка, якая выпадкова апынулася побач.

Аварыя адбылася на мосце каралевы Луізы ў цэнтры Капенгагена. Гэта папулярнае месца для адпачынку, тут размешчана некалькі кафэ.

«Я падумала, што гэта тэракт. А што яшчэ можна падумаць, калі машына праносіцца з такой хуткасцю?» — распавяла іншая сведка.

Як паведамляецца, вадзіцель спачатку ўрэзаўся ў будаўнічы аб’ект, а затым збіў веласіпедыста і некалькіх чалавек каля булачнай. Мужчына таксама атрымаў траўмы, і, паводле СМІ, паліцыя яшчэ не дапытвала яго наконт прычын здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула