БЕЛ Ł РУС

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа будзе часова выконваць абавязкі памочніка прэзідэнта ЗША ў нацбяспецы замест Уолца

1.05.2025 / 21:36

Nashaniva.com

Уолцу ўжо знайшлі новы пост.

Марка Рубіа ў эфіры NBC News. Скрыншот відэа

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа стане часова выконваючым абавязкі памочніка прэзідэнта ЗША ў нацбяспецы замест Майка Уолца, паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Сам Уолтц будзе паслом ЗША ў ААН.

Пра тое, што Уолц пакіне пост, пісалі некалькі СМІ.

Нагадаем, нядаўна ў ЗША разгарэўся скандал вакол Майка Уолца. Ён выпадкова дадаў галоўнага рэдактара The Atlantic Джэфры Голдберга ў сакрэтны чат Signal, дзе абмяркоўваліся ўдары па еменскіх хусітах. 

Чытайце таксама:

Звальняюць дарадцу адміністрацыі Трампа па нацыянальнай бяспецы Майка Уолца

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна

Каментары да артыкула