БЕЛ Ł РУС

Ваюючы за Расію, загінуў былы работнік мінскага ГУМа

5.05.2025 / 10:0

Nashaniva.com

55-гадовы Алег Крупскі правёў у статусе расійскага наёмніка роўна месяц.

У спісе беларусаў, якія пайшлі ваяваць за Расію і загінулі ва Украіне, ёсць Алег Крупскі. Што гэта за чалавек?

Па інфармацыі BelPol, Алег Станіслававіч Крупскі нарадзіўся ў вёсцы Сцяпянка (яна пазней стане часткай Мінска) у 1969 годзе.

Алег Крупскі. Фота: база «Белпола»

Мужчына паспеў папрацаваць у ГУМе, а таксама ў Спецыялізаванай механізаванай калоне — 81, якая займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторый.

Крупскі меў за плячыма судзімасць: у снежні 2016 годзе яго асудзілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу за гвалт (ці пагрозу гвалту) у дачыненні міліцыянера. Атрымаў ён даволі ліберальнае пакаранне — год хатняй хіміі.

Аднак адбыць яго Крупскі не здолеў, сарваўся. У жніўні 2017 года яго судзілі за тое, што нахапаў парушэнняў. Па цяперашнім заканадаўстве ў такой сітуацыі яму проста падзялілі б неадбыты тэрмін у два разы і адправілі даседжваць у калонію пару месяцаў. Але тады закон быў іншы. Па ім мінчуку далі 1 год і 2 месяцы калоніі — больш, чым было спачатку. Хутчэй за ўсё, давялося адбыць новы прызначаны тэрмін цалкам.

Дзе Крупскі быў з 2018 да 2024, невядома. Імаверна, што адправіўся ў Расію.

23 чэрвеня 2024 ён зрабіў адну з апошніх памылак у жыцці — падпісаў вайсковы кантракт з расійскай арміяй. Роўна праз месяц Алег Крупскі быў забіты.

Чытайце таксама:

55-гадовы гвалтаўнік з-пад Гродна шмат што паспеў за ліпень 2024-га — і падпісаць кантракт з арміяй Расіі, і загінуць

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён

Сын намесніка дырэктара ЦРУ загінуў, змагаючыся за Расію супраць Украіны

Каментары да артыкула