Вайна2828

Сын намесніка дырэктара ЦРУ загінуў, змагаючыся за Расію супраць Украіны

Майкл Глос на радзіме быў экаактывістам, а потым паехаў у падарожжа па свеце. У Расіі ён падпісаўся на групы пра Сталіна і Леніна і збіраўся змагацца з «заходняй гегемоніяй».

Майкл Глос. Фота: асабісты архіў / «Важныя гісторыі»

Майкл Глос, сын намесніка дырэктара ЦРУ Джуліан Глос, загінуў на вайне ва Украіне. Ён ваяваў на баку Расіі.

21-гадовы Глос на радзіме быў экаактывістам, змагаўся за клімат і правы жанчын. У 2023 годзе ён кінуў каледж і накіраваўся ў падарожжа па свеце, якое скончылася тым, што ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі і загінуў на фронце, пiша Astra са спасылкай на «Важныя гісторыі».

Глос нарадзіўся ў 2002 годзе ў сям'і вайскоўцаў. Маці працавала ў ЦРУ, а бацька быў ветэранам флоту. У каледжы ў Мэне ён удзельнічаў у антываенных пратэстах і акцыях супраць забароны абортаў, але ў 2023 годзе кінуў вучобу, вырашыўшы «пусціць карані ў свеце».

У Італіі і Турцыі ён жыў з анархістамі Rainbow Family, дапамагаў аднаўляць Хатай пасля землятрусу, называў сябе Хамзой і захапіўся палесцінскім пытаннем.

Улетку 2023 года Глос атрымаў візу і прыехаў у Расію. Ён стварыў акаўнт у «УКантакце», дзе падпісаўcя на групы пра Сталіна і Леніна, публікаваў відэа з Пуціным. Яго погляды радыкальна змяніліся: ён казаў пра «шматпалярны свет» і барацьбу з «заходняй гегемоніяй», асуджаў капіталізм ЗША. У верасні ён сам прыйшоў у ваенкамат у Маскве, падпісаў кантракт і прайшоў падрыхтоўку ў падмаскоўным цэнтры «Авангард».

У Разані Глос служыў у ВДВ, марыў пра расійскае грамадзянства, каб запусціць экалагічны праект па ачыстцы вады ад мікрапластыка. Сябры кажуць, ён хацеў «быць карысным» Расіі, але не планаваў браць у рукі зброю. Саслужывец з 137-га палка ПДВ успамінаў, што Глос пісаў лісты ў інстытут з ідэямі вынаходніцтваў. На фронт яго адправілі ў штурмавы атрад, дзе ён загінуў у Данецкай вобласці.

Сям’я даведалася пра смерць ад расійскіх улад за два месяцы да пахавання ў ЗША 21 снежня 2024 года. Сябры з Rainbow Family шакаваныя: адны лічаць, што Глос «падпаў пад прапаганду», іншыя паважаюць яго выбар, успамінаючы яго дабрыню і мары выратаваць планету. Дакладныя абставіны гібелі невядомыя, а некралог сям’і замоўчвае пра службу ў расійскай арміі.

Каментары28

  • ???
    25.04.2025
    У Расеі пануе фашызм, а сам левых поглядаў, халера яго туды пагнала...
  • Васька Досыць
    25.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Лол
    25.04.2025
    Лявацтва, гэта пагроза заходняй цывілізацыі. Шлях ад фема-экаактывіста да Сталіна і Леніна, а потым да расійскага фашызму, пройдзены дасканалы. Уяўляю, як намучыліся бацькі з гэтым парубкам.

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць