БЕЛ Ł РУС

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце

7.05.2025 / 7:0

Nashaniva.com

Пакуль свет трасе ад палітычных, эканамічных і кліматычных змен, мода быццам бы смяецца ў твар крызісу. На подыумы зноў вярнуліся футры і глянец у стылі 1980-х.

Prada. Калекцыя восень-зіма 2025. Фота: prada.com

Тэрмін «бум-бум» (boom boom) прыдумаў трэнд-аналітык Шон Монаган, які калісьці ўвёў у абарот паняцці normcore (тэндэнцыя на простае адзенне, 2014) і vibe shift (змена настрою, 2022). Калі раней модныя тэндэнцыі імкнуліся да сціпласці, зручнасці і «разумнага спажывання», то «бум-бум» — гэта пратэст супраць сціпласці.

Як піша The Guardian, на модным паказе Prada ў Мілане ў студзені замест стрыманай элегантнасці гледачы ўбачылі мадэляў з голым торсам і велізарнымі футрамі на плячах. Потым — Armani, Dolce & Gabbana, а да сакавіка «футра» (сапраўднае ці штучнае) паказалі ў 70% жаночых калекцый.

Вялікія плечы, батфорты ў стылі «Красуні» (фільм Pretty Woman), востраканечныя бюстгальтары — усё гэта сведчыць: мода зноў хоча быць багатай, вульгарнай і раскошнай.

Па словах Монахана, «бум-бум» — гэта «чыстая дэманстрацыя празмернасці», вяртанне «традыцыйна мужчынскіх» каштоўнасцяў: статусу, грошай, улады.

У рэальнасці гэта выглядае так: мужчыны ў касцюмах і лоферах побач з жанчынамі ў футрах, аб’ёмных сілуэтах і правакацыйных міні. Гэта глянец і сквапнасць, ахутаныя энергетыкай Нью-Ёрка 1980-х. Гэта як піць шампанскае ў той момант, калі свет вакол цябе гарыць.

Гераіня Майкі Мэдысан у фільме «Анора». Скрын відэа.

У культуры прыкметы новага стылю ўжо з’явіліся. Гэта загарэлы персанаж Патрыка Шварцэнэгера ў трэцім сезоне серыяла «Белы лотас», а таксама гераіня Майкі Мэдысан у оскараноснай «Аноры», адзетая ў сукенку Hervé Léger і футра за сотні тысяч. Гэта Рыяна, якая есць курыныя нагетсы з ікрой, Марк Цукерберг з Rolex за $300 000 і Кім Кардаш’ян, якая пазіруе з Tesla на вокладцы Perfect.

Усё гэта адбываецца на фоне росту папулярнасці прэпаратаў для пахудзення і, падаецца, забытай філасофіі бодзіпазітыву.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Kim Kardashian (@kimkardashian)

Паводле Монагана, усё вяртаецца да 1987 года — калі Дональд Трамп выдае «Мастацтва заключаць здзелкі» (The Art of the Deal), калі ў модзе былі паліто Armani, футры і касцюмы Cerruti.

Тады, як і цяпер, багатыя рабіліся багацейшымі, а бедныя — бяднелі. На Захадзе панавалі Рэйган і Тэтчар. Тады ж адбыўся «Чорны панядзелак» — найбуйнейшы абвал фондавага рынку з 1929 года.

Цяперашні час выглядае як ніколі слушным для вяртання «бум-бум»: Трамп вяртаецца, тэхналагічная і фінансавая нестабільнасць, а да ўсяго — кліматычная катастрофа, якая ў 1987 годзе яшчэ толькі маячыла на даляглядзе. 

Моладзь жыве ва ўмовах крызісу, нізкіх заробкаў і жорсткай канкурэнцыі — не дзіўна, што большасць не можа адкладаць грошы. Але менавіта ў гэтым — іронія і трагедыя стылю: апранацца так, быццам ты багаты, нават калі не можаш адкласці ні капейкі. Паводле даследавання ў Вялікабрытаніі, больш за палову зумераў (16—27 гадоў) за апошнія два гады назапасілі нуль грошай.

Дональд Трамп у 1987 годзе. Фота: Joe McNally / Getty Images

Таму «бум-бум» — гэта не проста глянец дзеля глянцу. Гэта ўцёкі ад страху і беднасці ў абгортку з раскошы, жаданне адчуць сябе на вяршыні, хай нават толькі візуальна.

Монахан лічыць, што «бум-бум» — не палітычны рух, але ён добра накладаецца на падзеі ў свеце. «Бум-бум» — гэта таксама звычайны маятнік моды.

Падчас пандэміі мы ўсе апраналіся ў спартыўныя касцюмы і хатняе адзенне. Гэта быў пік normcore. Цяпер маятнік хістаецца ў іншы бок. «Бум-бум» — гэта рэакцыя на стомленасць ад woke-культуры, сціпласці і бездапаможнасці.

{DONATE_PAYPAL}

Чытайце таксама:

Гэта цяпер адна з топавых куцюр’е ў свеце. Яе сукенкі заварожваюць

«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?

Каментары да артыкула