Моды88

Гэта цяпер адна з топавых куцюр’е ў свеце. Яе сукенкі заварожваюць

Ірыс ван Хэрпен, адна з самых незвычайных дызайнерак XXI стагоддзя, ператварыла моду ў спляценне навукі, мастацтва і архітэктуры. Яе ўборы насілі Лэдзі Гага і Б'ёнсе.

Спявачкі Б'ёнсе і Лэдзі Гага ў сукенках ад Ірыс ван Хэрпен. Фота тут і далей: irisvanherpen / Instagram

Нарадзіўшыся ў 1984 годзе ў малым нідэрландскім горадзе Вейзе, Ірыс з дзяцінства спалучала дзве зусім розныя прасторы — прыродную стыхію вакол і прагу да выяўлення нябачнага. Яна скончыла вядомую галандскую акадэмію мастацтваў ArtEZ. І ў 23 гады заснавала ўласны брэнд і правяла першы паказ на Тыдні моды ў Амстэрдаме.

Дызайнерка Ірыс ван Хэрпен (справа) у сукенцы свайго дызайну

«Калі я толькі пачынала, уся мая ўвага была засяроджана на ручной працы і рамястве — я нават не выкарыстоўвала швейную машыну. Цяпер мой творчы працэс стаў значна больш калабарацыйным: я ўзаемадзейнічаю з архітэктарамі, навукоўцамі і інжынерамі, каб ствараць адзенне, у якім спалучаюцца эксперыментальныя тэхналогіі і традыцыйнае майстэрства. Такое міждысцыплінарнае даследаванне нараджае пастаянны дыялог, новыя веды і выклікі», — гаворыць мадэльер.

Ірыс адна з першых у гісторыі высокай моды пачала выкарыстоўваць 3D-друк, лазерную рэзку, біяматэрыялы і алгарытмы, каб стварыць адзенне, што нагадвае жывое.

«Калі я працую з 3D-друкам, я сапраўды стараюся кінуць выклік як матэрыялу, так і машыне. Мы рабілі тэкстуры і матэрыялы, якія нам раілі не рабіць або казалі, што гэта не атрымаецца. Менавіта таму такая тэхналогія мне цікавая: калі б я не пашырала яе межы, я б не змагла стварыць тое, што немагчыма зрабіць уручную», — дзеліцца куцюр'е.

Сукенкі з яе калекцый нярэдка немагчыма насіць у звыклым сэнсе — яны занадта крохкія, складаныя, яны — арт-аб’екты. Але менавіта гэта і з’яўляецца сутнасцю яе працы. Куцюр'е не хоча апранаць жанчын — яна хоча паказаць энергію, што зыходзіць з іх руху, думкі, існавання.

«Калі я ствараю адзенне, я стараюся рассунуць межы — ці, дакладней, наша ўспрыманне гэтых межаў, якія мы самі сабе вызначаем. Рэальнасць — гэта ўсё, і сны — гэта тое ж самае: усё залежыць ад таго, дзе менавіта ты праводзіш мяжу паміж імі. І як мне падаецца, гэтая мяжа для мяне можа быць зусім не такой, як для кагосьці іншага», — гаворыць Ірыс. 

Ван Хэрпен захапляецца прыродай, але не як эстэтычным аб’ектам, а як сістэмай. Яе вабіць тое, што адбываецца ўнутры: рост, разбурэнне, вібрацыі. Менавіта гэта робіць яе працы адначасова складанымі і глыбока арганічнымі.

Яе сукенкі паўтараюць то пералівы медуз у моры, то ўзмах крылаў матылька.

Ірыс стварала сцэнічныя касцюмы для балета, оперы, а таксама супрацоўнічала з такімі зоркамі, як Кейт Бланшэт, Лэдзі Гага, Цільда Суінтан, Кара Дэлевінь, Скарлет Ёхансан, Б’ёрк, Граймс і іншымі. Яе працы трапілі ў Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку, Музей Вікторыі і Альберта ў Лондане, Музей дызайну ў Хельсінкі.

Актрыса Зоўі Дэшанэль і комік Алі Вонг у сукенках ад Ірыс ван Хэрпен

Ван Хэрпен — дызайнерка, якая не вызначае тэндэнцыі ў модзе, а пераасэнсоўвае, што такое мода ўвогуле. Яе цікавіць не выраб, а вопыт; не форма, а сэнс. Яна стварае не рэчы, а прасторы — тонкія, вібруючыя, сэнсарныя.

«Вельмі вялікая частка моды — гэта мары, стварэнне ідэнтычнасці і стварэнне гісторыі для кагосьці і з кімсьці. Я шыю сукенкі для жаночага цела, і бачу ў гэтым сваю музу. Гэта адпраўны пункт; гэта як маё палатно. У залежнасці ад адзення я магу асвятліць розныя элементы сілуэта», — дзеліцца ван Хэрпен.

Каментары8

  • бабруйчанін
    24.03.2025
    дочка Максима Дизайнера, ))) Таму дызайн сукенак..вычурны Каб на ..твар адсутнасць іньшых жаночых прыкмет ні звярталі увагі.Мне падаецца у беларусак з " цэлафана" вырабы лепш і з густам
  • Экс-палітвязень
    24.03.2025
    Сісняюсь спросіть - а леваруч хто?
  • Отец Засандалий
    24.03.2025
    Нормальная спецовка для свинофермы.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць