БЕЛ Ł РУС

«Дачка беларускага дысідэнта, забітага па загадзе ўладаў». У Netflix выйшаў фільм, дзе адна з гераінь — беларуская палітуцякачка

5.05.2025 / 15:53

Nashaniva.com

Нямецкі Netflix выпусціў баявік «Экстэрытарыяльны» (Exterritorial) пра жанчыну, якая пайшла па амерыканскую візу ў пасольства ў Франкфурце і трапіла там у праблемы. У фільме згадалі і Беларусь.

Фота: кадр з трэйлера

Гераіня «Экстэрытарыяльнага» — Сара Вульф, былая ваенная, якая служыла ў Афганістане да 2017 года. У жанчыны ёсць шасцігадовы сын Джош. Разам з хлопчыкам Сара прыходзіць у амерыканскае пасольства ў Франкфурце, каб падацца на амерыканскую візу. Нечакана малы знікае, і Сара спрабуе яго знайсці, але ніхто ёй не верыць.

Сара знаходзіць дапамогу з боку беларускі Ірыны, у якой свае пытанні да консульства. Ірына расказвае ёй, што яна — дачка беларускага дысідэнта, забітага па загадзе ўладаў. Ірына збегла ў амерыканскае пасольства ў Мінску, адтуль яе пераправілі ў Франкфурт, і цяпер яна мае інфармацыю, якая можа дапамагчы вызваліць іншых палітвязняў.

Фота: кадр з трэйлера

Апошнім часам у заходнім кіно часта згадваюць Беларусь, але ў іншым ракурсе. Напрыклад, некалькі месяцаў таму ў Netflix выйшла камедыя, дзе Кэмеран Дыяс змагалася з беларускім гангстарам. У іншым нядаўнім фільме, «Цясніне», гераіня Ані Тэйлар-Джой грала літоўскую снайперку, якая страляла ў чалавека на прыступках самалёта з беларускім дзяржаўным сцягам.

Чытайце таксама:

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс

Смерць важнага героя і новая небяспека. Што паказалі ў другім сезоне хітовага серыяла The Last of Us

«Яна вяртаецца». Выйшаў першы тызер новага сезона «Уэнсдэй»

Каментары да артыкула